ГУО «Мурованоошмянковский учебно-педагогический комплекс ясли-сад-средняя школа»

     У 1890 годзе ў в. Мураваная Ашмянка ўжо працавала народнае вучылішча.У 1900-1901 навучальным годзе тут вучылася 26 хлопчыкаў, 5 дзяўчынак. Адным з першых настаўнікаў працаваў Захарый Грыб. У канцы 19 - пачатку 20 ст. настаўнікам быў выхаванец Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі Дз.Іваноў, а законанастаўнікам - ксёндз, выпускнік Віленскай каталіцкай семінарыі Антоній Яблонскі. У 1921 годзе адкрылася польская сямігадовая школа. У 1939-1941гг. у вёсцы была адкрыта вячэрняя школа. Наведвала 40 вучняў.
     У 1900-1901 навучальным годзе тут вучылася 26 хлопчыкаў, 5 дзяўчынак. Адным з першых настаўнікаў працаваў Захарый Грыб. У канцы 19 - пачатку 20 ст. настаўнікам быў выхаванец Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі Дз.Іваноў, а законанастаўнікам - ксёндз, выпускнік Віленскай каталіцкай семінарыі Антоній Яблонскі. У 1921 годзе адкрылася польская сямігадовая школа. У 1939-1941гг. у вёсцы была адкрыта вячэрняя школа. Наведвала 40 вучняў.
     Сваю дзейнасць яна аднавіла ў пасляваенны час і з 1952 года працуе як сярэдняя. Сучасны тыпавы будынак школы здадзены ў эксплуатацыю ў 1971годзе.
     
     У пасляваенныя гады на пасадзе дырэктара працавалі З.А. Сошнеў, М.М. Пузіноўскі, А.А. Канановіч, М.І. Касяк, І.І. Германчук, І.М. Кірышчэнка, А.З. Вішнеўскі, Г.І. Швабовіч, М.Ю. Швабович, з 2012 года - Сульжыцкая Л.У..
     Сярод настаўнікаў есць выпускнікі школы: З.І. Цяшкевіч, В.У. Бернатовіч, Г.І. Швабовіч, С.А.Савасцінкевіч, Д.І. Радзюкевіч. Усе жыцце прысвяцілі выхаванню моладзі педагогі Е.У.Пяткевіч, А.Р.Матусевіч, Ж.М.Кірышчэнка. Больш за сорак гадоў адпрацаваў выкладчыкам фізікі Дз.М. Матусевіч.
     У пасляваенны час школа зрабіла 58 выпускаў. З 1 верасня 2007 года створана Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Мураванаашмянкоўскі ВПК яслі-сад-сярэдняя школа".
 
Сайт создан в системе uCoz